Літургія Гадзінаў за памерлых


АФІЦЫЙ У ІНТЭНЦЫІ ПАМЕРЛЫХ

ЮТРАНЬ

Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя

Гімн:
Хрысце, надзея збаўлення,
Наша Жыццё, уваскрасенне
К табе ў смеротнай часіне
Ўзносім сэрцы і вочы.

Ведаеш Ты страх смяротны,
ведаеш жахі канання,
бо ціха, голаў схіліўшы,
аддаў Айцу Богу дух Свой.

Ўзяў на Сябе Ты з любові
мукі і боль чалавечы,
а тых, што церпяць з Табою,
кладзеш на Айцовыя плечы.

Быў да крыжа Ты прыбіты,
рукі раскінуў шырока,
каб тых, хто ў муках канае,
да раны сэрца прыкласці.

Ты перамог моц шатана,
Ты расчыніў брамы неба,
о Божа, вылеч ад ранаў,
дай нам жыццё пасля смерці.

І тыя, целы каторых
спяць у бязмежным спакоі,
у Тваім святле хай прачнуцца,
цябе каб славіць навекі. Амэн.

Псальмодыя
1 ант. Нашы дні, як трава прамінаюць; а Ты, Божа, векавечны.
Псальм 90(89), 1-6
Бог – надзея чалавека
У Пана адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень (2 П 3, 8)
Божа, Ты быў нам прытулкам
З пакалення ў пакалення.
Перш чым нарадзіліся горы, †
зямлю і сусвет перш чым стварыў Ты, *
Ты – наш Божа з веку і да веку.
Ты вяртаеш у пыл чалавека *
і кажаш: «Вяртайцеся, сыны людскія».
Бо тысячагоддзі прад вачамі Тваімі †
як дзень учарашні, мінулы *
альбо як начная варта.
Ты нібы разводдзем іх зносіш, †
яны нібы сон ранні, *
як трава, што узрастае
Зялёная і квітнеючая ўранні, *
а ўвечары – вяне і сохне.
Вось гэтак нас гняце гнеў Твой, *
турбуе Твая суровасць.
Ты нашы правіны паклаў прад Сабою, *
грахі нашы ўтоеныя прад ззянем Твайго аблічча.
Мера жыцця ў нас – год семдзесят, *
восемдзесят – для найдужэйшых.
Ды большасць з іх– гэта праца і марнота, *
бо плывуць яны шпарка, і мы ўсе адлятаем.
Хто ведае сілу Твайго гневу, *
хто можа вытрымаць Твайго абурэння сілу?
Навучы нас лічыць дні нашы, *
каб набылі мы мудрасць сэрцаў.
Павярніся, о Божа, дакуль чакаць Ты будзеш,
да Сваіх слугаў  май жа літасць.
Умацуй на дасвецці нас Сваёю ласкай, *
на ўсе дні нашы дай радасць і уцеху.
Дай нам радасць замест Твайго прыгнёту, *
за гады, у якіх спазналі мы нядолю.
Няхай слугам Тваім аб’явяцца Твае дзеі, *
а сынам іхнім – Твая слава.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
 ант. Нашы дні, як трава прамінаюць; а Ты, Божа, векавечны.

2 ант. Ад смерці вечнай, * захавай нас, Пане.
Песня Іс 38, 10–14. 17–20
Бог – аздараўленнем паміраючага
Я – жывы, і быў мёртвы ... і маю ключы смерці (Ап 1, 17-18)
Казаў я: у палове маіх дзён,*
Адысці я мушу.
У брамах прадоння мяне пакіне *
гадоў маіх рэшта.
Казаў я: Не ўбачу ўжо Бога *
у жыцця краіне,
Ужо не ўбачу нікога *
між насельнікаў гэтага свету.
Жыллё маё разбяруць, панясуць ад мяне, *
як будан пастухоўскі.
Як ткач, я звінуў сваё жыццё, †
а ніць яго ператнуў Пан, *
ад рання да ночы мяжу мне пазначыў.
Усклікаю я да ранку. *
Ён, нібы леў, мае трушчыць косці.
Пішчу, нібы птушка малая, *
уздыхаю, нібы галубіца.
Стаміліся вочы ад позірку ўгору, *
Пане, стань пры мне, бо гняце мяне ўціск.
І вось душу маю засцярог Ты *
ад бездані пякельнай,
Калі Ты прэч адрынуў *
усе мае правіны.
Айцец абвяшчае дзецям Тваю вернасць. *
Пан нясе мне дапамогу.
Таму граць песні мы будзем на струнах †
у часе дзён сваіх жыццёвых *
у Божай Святыні.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Ад смерці вечнай, * захавай нас, Пане.

3 ант. Буду славіць Пана* аж да хвіліны смерці.
Псальм 145(146)
Шчаслівыя, хто давярае Богу
Праслаўляем Пана ў нашым жыцці, гэта значыць у паводзінах нашых    (Арнобій)
Праслаўляй, душа мая, Пана
Буду славіць Яго да канца свайго жыцця*
Пакуль існую, спяваць Пану буду.
Не майце надзеі на вяльможных, *
ды на чалавека, які не дасць вам дапамогі.

Калі душа пакіне яго, зноў ён абернецца ў попел *
і знікнуць яго намеры.
Шчаслівы той, каго выбірае Бог Якуба, *
хто ўскладае надзеі на Пана Бога.
Бо Ён стварыў зямлю і неба, *
і ўсё, што існуе ў іх.
Ён веру зберагае навекі, *
прыгнечаным дае прысуд справядлівы,
Корміць хлебам галодных, *
вязняў з вязніц вызваляе.
Пан вяртае зрок сляпому, †
Бог прыгнечаным дух уздымае *
і набожных любіць.
Пан ахоўвае прыхадняў, †
дапамагае сіротам і ўдовам, *
а бязбожных кіруе на бездарожжа.
Пан валадарыць навекі, *
Бог твой, Сіёне, з роду і ў род далёкі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Буду славіць Пана* аж да хвіліны смерці.

Чытанне                                                                                        1 Фес 4, 14
Калі  мы  верым,  што  Езус  Хрыстус  сапраўды памёр і  ўваскрос,  дык тых,  хто памёр уЕзусе Хрысце, Бог уваскрасіць разам з Ім.

Кароткі рэспансорый
С: Я Цябе праслаўлю, Божа, бо прыняў мяне навекі.
У: Я Цябе праслаўлю, Божа, бо прыняў мяне навекі.
С: Змяніў плач мой Ты на радасць.
У: бо прыняў мяне навекі.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У: Я Цябе праслаўлю, Божа, бо прыняў мяне навекі.

Ант. да Песні Захарыя  Я – ваша ўваскрасенні і Жыццё.* Хто верыць у Мяне, хоць бы і памёр, жыць будзе ,* а кожны, хто жыве і верыць у Мяне, жыць будзе навекі.
Песня Захарыі
Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,
Бо народ свой наведаў і вызваліў
І ўзбудзіў для нас моц збавенную
У доме слугі свайго Давіда.
Даўно запавядаў Ён
Праз вусны сваіх святых прарокаў,
Што збавіць нас ад нашых непрыяцеляў
І з рукі ўсіх, хто нас ненавідзіць,
Што бацькам нашым будзе міласэрным
І ўспомніць на святыя сваі запаветы,
         На прысягу, якую даў
         Бацьку нашаму Абрагаму.
Да нам гэта, і, вызваленыя з моцаў ворагаў
Служыць Яму будзем без трывогі
         У пабожнасці і справядлівасці перад Ім
         Па ўсе дні нашыя.
А ты, дзіця, будзеш названы прарокам Найвышэйшага,
Калі пойдзеш перад Панам падрыхтаваць Яму дарогі
Народу Ягонаму дапаможаш пазнаць збаўленне
Праз адпушчэнне правінаў
Дзякуючы сардэчнай літасці нашага Бога
З якой наведае нас Узыходзячае Сонца з вышыні,
Каб асвяціць тых, што ў цемры і ценю жывуць,
Каб нашыя крокі скіраваць на шляхі супакою.

Просьбы
Пакорна будзем маліць Пана, Айца Усемагутнага, Які ўваскрасіў Езуса Хрыста і вярнуў да  жыцця  нашыя смяротныя  целы,  і прасіць Яго:
Адары нас жыццём у Езусе Хрысце.
Ойча Святы, разам з Тваім Сынам праз святы хрост мы сталі паглыбленыя ў смерць і ўваскрошаныя да жыцця,
– дапамажы, каб мы ішлі дарогаю новага жыцця і нават пасля смерці маглі жыць усе з Езусам Хрыстом.

Добры Ойча, Ты даў нам для спажывання Хлеб Жыцця, Які сышоў з неба,
– зрабі, каб мы мелі жыццё вечнае і ўваскрэслі ў дзень апошні.

Пане,  Ты  паслаў  Анёла,  каб  ён  узмацняў Твайго Сына ў час Яго прадсмяротных пакут у Садзе Аліўным,
– дай, каб надзея на Цябе прынесла нам суцяшэнне ў хвіліну смерці.

Пане,  Ты  выбавіў  трох  юнакоў  з  полымя агню,
– аберажы душы памерлых ад караў, якія яны церпяць за грахі.

Божа жывых і памерлых, Ты ўваскрасіў да жыцця Езуса Хрыста,
– абудзі памерлых да жыцця і нас разам з імі вядзі
да вечнай славы.

Ойча наш.

Малітва
Усемагутны Божа, выслухай нашыя малітвы, якія  ўзносім  з  вераю  ў  Твайго  Уваскрослага Сына, † і ўзмацні нашу надзею, * што разам з Тваім (Тваёй) слугою N.  (Тваімі слугамі) мы ўсе ўваскрэснем. Праз Езуса Хрыста, Твайго Сына, нашага Пана, † Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, *  Бог праз усе вякі вечныя.
Усе: Амэн.

НЕШПАРЫ
Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя

Гімн:
О, Ўладар Магутны, Хрыстэ,
Ты для славы Айца Бога
І збаўлення ўсіх нас, грэшных
Перамог навалу слерці.

Ты прыняў людскую слабасць,
перамог Ты моц шатана,
бо Сваёю смерцю знішчыў
смерць, што нам падрыхтаваў Ён.

У зянні славы ўстаў з магілы,
моцай таямніцы Пасхі
зноў жыццё Ты нам вяртаеш,
калі грэх у нас памірае.

Дай ажыўчую нам ласку,
каб другім прыйшоўшы разам,
нас застаў падрыхтаваных
у шлях ісці з паходняй-лямпай.

Нас вядзі, Суддзя ласкавы,
у святло й спакой вячысты,
бо праз веру і адданасць мы належым ўжо да Бога.

Да Сябе пакліч таксама
усіх, хто, вызвалены з цела,
у дом Айца ўвайсці хто хоча,
каб Цябе там славіць вечна. Амэн.

Псальмодыя
1 ант. Бог цябе пазбавіць, * ад усяго злога, * Ён душу тваю ўратуе.
Псальм 121(122)
Вартаўнік народа
Яны ўжо не будуць ні галадаць, ні прагнуць, і не будзе паліць іх сонца і ніякая спёка (Ап 7, 16)
Уздымаю я вочы ўгору*
Адкуль прыйдзе мне дапамога?
Мне дапамога ад Пана, *
Які стварыў зямлю і неба.
Не дасць Ён табе спатыкнуцца, *
не задрэмле Ён, бо цябе асцерагае.
Той не засне і не задрэмле, *
хто на варце стаіць Ізраіля.
Бог цябе сцеражэ, †
Пан, цень над табою, *
стаіць пры тваёй правіцы.
Пан будзе нядрэмны пры выйсці тваім і пры вяртанні, *
цяпер і на часы ўсе.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Бог цябе пазбавіць, * ад усяго злога, * Ён душу тваю ўратуе.

2 ант. Калі ўспомніш, * пра грахі нашы, Пане, * Божа, хто ж ўстаіць.
Псальм130(129)
З глыбіні я клічу
Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў (Мц 1, 21)
З глыбіняў шлю да Цябе голас, Пане, *
Выслухай маю, Божа, просьбу.
Схілі Сваё вуха *
на голас маёй малітвы.
Калі зберажэш памяць аб граху, Пане, *
Божа, хто ж збаўлены будзе?
Але Ты нам даеш дараванне, *
каб Табе ўсе мы служылі.
Надзея мая на Пана, †
душа мая ўскладае надзею на Яго Слова, *
душа мая чакае Бога.
Больш, як варта світанку, *
няхай Ізраіль Пана чакае.
Бо толькі ў Пану ласка, *
у Яго шчодрае збаўленне,
Ён пазбавіць Ізраіль *
ад усіх грахоў ягоных.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Калі ўспомніш, * пра грахі нашы, Пане, * Божа, хто ж ўстаіць.

3 ант. Як Айцец, * ажыўляе памерлых, * так і Сын ажыўляе ўсіх, * каго хоча.
Песня         Флп 2, 6-11
Езус Хрыстус, будучы ў вобразе Божым, не скарыстаў магчымасці, *
Каб на роўні быць з Богам.
А прынізіў самога Сябе, вобраз слугі прыняўшы, *
і стаў Ён да людзей падобным.
А тым, што вонкава быў прызнаны толькі за чалавека, *
прынізіў Сябе самога.
Калі стаў паслухмяны да самае смерці – *
і смерці крыжовай.
Таму Пан Бог па-над усім Яго узвысіў *
і даў Яму Імя па-над імёнамі ўсімі,
Каб на Імя “Езус” ўкленчыла кожнае калена *
зямных істотаў і нябесных,
І каб абвяшчаў кожны язык чалавека, *
што Панам для хвалы Бога Айца ёсць
Хрыстус Езус.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Як Айцец, * ажыўляе памерлых, * так і Сын ажыўляе ўсіх, * каго хоча.

Чытанне
Смерць, дзе твая перамога? Дзе, смерць, джала тваё? Джалам смерці з’яўляецца грэх, а сілай граху – Закон. Падзякуем Богу за тое, што Ён дапамог  нам  здабыць перамогу  праз Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кароткі рэспансорый
С: Я Табе паверыў, Пане, * мне не сорамна навекі.
У: Я Табе паверыў, Пане, * мне не сорамна навекі.
С: Радавацца буду* з міласэрнасці Тваёй.
У: мне не сорамна навекі.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У: Я Табе паверыў, Пане, * мне не сорамна навекі.

Ант. да Песні Марыі Усе, каго дае Айцец Мне,* да Мяне прыйдуць.* А таго, хто да Мяне прыходзіць,* ад сябе не адпрэчу.

Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
         Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
         Яго міласэрнасць з пакалення ў пакаленне
         Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
         Скінуў валадароў з іх тронаў,
         А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
         Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
         Памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Усе, каго дае Айцец Мне,* да Мяне прыйдуць.* А таго, хто да Мяне прыходзіць,* ад сябе не адпрэчу.

Просьбы
Спадзяёмся, што Езус Хрыстус зробіць падобным наша цела, падлеглае распаду, да Свайго Хвалебнага Цела, таму будзем маліцца Яму і прасіць:
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце, Сын Бога жывога, Ты ўваскрасіў да жыцця свайго сябра Лазара,
– абудзі да жыцця ў хвале памерлых, якіх Ты адкупіў найдаражэйшай Крывёю Сваёй.
Езу Хрысце,  Суцяшальнік засмучаных,  Ты, уваскрашаючы Лазара, юнака з Наіна і дачку Яіра, выцер слёзы з вачэй іх родных,
– суцеш усіх тых, хто аплаквае сваіх памерлых.
Езу Хрысце,  Збаўца наш,  знішчай у нашым целе панаванне граху, бо праз яго мы заслужылі, каб плаціць смерцю,
– зрабі, каб мы атрымалі ў Табе жыццё вечнае.
Езу Хрысце, Адкупіцель наш, глянь на тых, хто, не ведаючы Цябе, не мае надзеі,
– дапамажы, каб мы паверылі ва ўваскрасенне і жыццё вечнае ў будучым свеце.
Езу Хрысце, Ты вярнуў зрок сляпому і даў яму магчымасць бачыць Цябе,
  пакажы  Сваё  аблічча  памерлым,  якія  яшчэ пазбаўлены Твайго Святла вечнага.
Езу Хрысце, Ты дазваляеш, каб развальваўся дом нашага часовага жылля,
– дай нам вечнае жыллё на небе, у нерукатворным доме.

Ойча наш.

Малітва
Усемагутны Божа, выслухай нашыя малітвы, якія нясём з вераю ў Твайго Ўваскрэслага Сына, † і ўзмацні нашу надзею, * што разам з Тваім (Тваёй)  слугою  N.  (Тваімі слугамі) мы  ўсе  ўваскрэснем.  Праз Езуса Хрыста, Твайго Сына, Пана нашага і Бога, † Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * праз усе вякі вечныя. Амэн.

матэрыял з http://breviarby.blogspot.com/p/blog-page_976.html

2 comments:

кс. Андрэй said...
This comment has been removed by the author.
Ананім said...

Цікава